Рэцэпты для анкапацыентаў і іх блізкіх: смачныя, патрэбныя, карысныя

Шаноўныя анкапацыенты і блізкія, якія дапамагаюць сваім родным, сябрам, калегам! Нарэшце каманда цэнтра падтрымки анкапацыентаў “У імя жыцця” скончыла працу па фармаванні зборніка рэцэптаў і прапануе вам у актыўнае карыстанне.

Мы добра ведаем, што калі анкалагічная хвароба ўваходзіць у сям’ю, разбураецца прывычны лад жыцця. Тады адно з моцна хвалюючых пытанняў апроч ”Як выжыць?” становіцца “А што цяпер можна есці?”. Гэты набор рэцэптаў мы задумалі дзеля таго, каб вам было прасцей знайсці на яго адказ.

Усе 100 рэцэптаў падзелены на 3 раздзелы. Па-першае, тут ёсць рэцэпты “на кожны дзень”, якія прапанавалі нашы актывісты і ўхвалілі дактары. Па-другое, прапануюцца рэцэпты для тых, хто праходзіць лячэнне і мае пабочныя эфекты, якія замінаюць ужываць паўнавартасную ежу. Гэтыя пабочныя эфекты пазначаны ў рэцэптах. Дарэчы, гэтыя стравы папросту можна таксама гатаваць і штодня. Па-трэцяе, вы можаце пазнаёміцца з гістарычнымі рэцэптамі нацыянальнай кухні, яны нескладаныя ў падрыхтоўцы , але дакладна, вы зможаце здзівіць імі сваіх гасцей. Тым больш што кожны рэцэпт  мае невялічкую гістарычную даведку. У кожным раздзеле ёсць рэцэпты салатаў, супоў, гарачага і дэсертаў. Ёсць невялікі спіс соусаў і заправак.

Апроч таго, калі вы маеце пэўныя пабочныя эфекты лячэння, вы можаце самі сфармаваць сваё меню, сыходзячы з падрыхтаваных сціслых памятак. Гэтыя памяткі не ўвайшлі ў зборнік рэцэптаў. Яны размешчаны толькі на сайце. Больш таго, у вас ёсць магчымасць азнаёміцца з кнігамі дактароў, якімі мы карысталіся пры падрыхтоўцы парадаў, спасылкі на іх утрымліваюцца пад памяткамі.

Наш зборнік рэцэптаў мы прысвяцілі памяці Наталлі Сыравегінай. Яна была стваральніцай нашай кулінарнай школкі, з ёй мы выдалі пілотны зборнік рэцэптаў. Я асабіста абяцала Наталлі зрабіць пашыраны варыянт. Дзякую Богу, што хапіла часу і моцы выканаць абяцанне!

Акрамя сайта з рэцэптамі і карыснымі парадамі па харчаванні можна азнаёміцца на нашай старонцы ў інстаграме.

Чытаем, гатуем і дужэем разам!

З павагай,
Ірына Жыхар,
кіраўніца Сацыяльна-асветніцкай установы “Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця”

Рэцэпты на кожны дзень Рэцэпты пры наяўнасці пабочных эфектаў Гістарычныя рэцэпты нацыянальнай кухні
Апельсінавы сарбэт Тушаныя вешанкі з кменам Аўсяная цэжа ці закваска
Гультайскі штрудзель Галубцы з фасоляй Жур з курыцай
Летні суп Грэцка-гарохавая каша Аўсяны кісель
Аўсяна-кававыя труфелі Грачанікі Бацвіння
Вальдорфская салата Дэсерт з банана і кэраба Гіпакрас
Салата “Вечаровая” Соус са смятаны з гарчыцай Бігас з розных відаў мяса
Салата з квашанай капусты і яблыка Зімовы суп-пюрэ з гарбуза Шампіньёны паўфабрыкат
Шарлотка Салата з капусты, яблыка і салеры Бігус з грыбамі і журавінамі
Піца з кабачкоў Хатні маянэз: класічны Груша па-радзівілаўску з вінным мусам
Вітамінная дабаўка да гарбаты Хатні маянез: тварожны Курыца з яблыкамі і чорнай сліўкай
Салата з яек і рэпы Хатні маянез: маянэз без яек Соус Бешамель
Курыныя тэфтэлі, запечаныя ў сметанкова-сырнай падліве Курыны булён Індычка з грыбамі ў шампанскім
Запяканка з кабачкоў Алей гарні Вясновая салата «Гарда»
Аўсяная каша са спецыямі Мясны суп-пюрэ з кабачком Скібкі з зелянінай і тварагом
Грачаныя катлеты Агароднінная каша Халаднік з вясновых траў
Салата з чырвоных буракоў з кінзой і грэцкімі арэхамі Прасяная каша з гарбузом Шляхецкія цукеркі без цукру па рэцэпце канца XIX стагоддзя
Салата з салеры, яблыка і курынага філе Салата з яек, морквы і яблыка Ягадная кулага
Слоеная салата з сёмгі Салата з гарбуза, морквы, яблыка Граматка
Салата з чорнай рэдзькі і чырвонага бурака Салата з чырванакачаннай капусты і гарбуза Лазанкі з сырам
Суп-пюрэ з чырвонай сачавіцы, яек і сыру Салата з чырвоных буракоў, брынзы і рукалы Дарожны хлеб Барбары Радзівіл
Суп-пюрэ з трох капуст Салата з чырвоных буракоў і мандарына Аўсяны кісель
Тварожная запяканка з бананамі Салата з гарбуза, яблыка і цыбулі Каралеўская верашчака
Каша з рысу, проса і гарбуза Салата з морквы, яблыка і маку Яблычная смоква
Дыетычныя тэфтэлі з труса Салата з яблыкаў, яек і сыру Селядзец пад медова-гарчычнай запраўкай
Салата з морквы, апельсіна і сухафруктаў Смузі з банана і шпінату Кулеш малочны з гарбузом
Салата з кораня салеры, апельсіна і яблыка Смузі з банана, ківі і шпінату Архас (далікатны сыр)
Сырна-маркоўныя катлеты Смузі з банана і лісця салаты Збіцень
Запечаны гарбуз з курыным філе Смузі з ківі і ёгурта Цукаты апельсінавыя
Салата «Мяцёлка» Соус з ёгурта і алею гарні Мачанка
Кабачкі, запечаныя з бульбай і сырам Соус са смятаны і хмелі-сунелі Морс журавінавы
Салата з сырога чырвонага бурака і яблыкаў Суп з сумесі свежай і квашанай капусты Зацірка
Салата з фасолі і морквы Суп-пюрэ з чырвонай сачавіцы Бульбяное пюрэ з макам
Суп з проса з часнаком Тушаная скумбрыя ў гарбаце з цыбуляй
Аладкі з яблыка і кабачка Запечаная скумбрыя
Грыбная мачанка Запечаны духмяны гарбуз
Ягадны морс Філе індычкі з вастрынёй
Тварожная запяканка Дэсерт з трускаўкаў і какоса
Салата «Сырая» капусная
Грыбок літоўскі
Яйкі, начыненыя мясам
Карп з начынкай з грэцкай кашы
Сыр “Гамолка”
Салата з кавуна, агурка і сыра

 

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.