Салата з морквы, яблыка і маку

Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як завала (запор); змяненне нюху і смаку; стомленасць.

Інгрэдыенты:

— 1 морква
— 1/2 вялікага ці 1 сярэдні цэлы яблык
— 2 ст. л смятаны або любога хатняга маянэзу
— мак, сухі часнок – на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Здрабняем на буйной тарцы моркву, яблык са скуркай.
  • Перакладаем у салатнік.
  • Пасыпаем часнаком і макам.
  • Запраўляем смятанай або любым хатнім маянэзам.
  • Усё дбайна змешваем.
  • Даем салаце крыху настаяцца і падаем да стала.

Хатнія маянэзы: класічны, тварожны, без яек.

Смачна есці!

Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.