Хатні маянез: тварожны

запраўка для салаты, мяса, рыбы.

Ингрэдыенты:

– 3 ст. л з горкай тварагу
– 3 ст. л кефіра (не меней 2% тлустасці)
– 2 вараныя жаўткі
– 5-8 кропель цытрынавага соку
– 1/2  ч. л гарчыцы
– дробка чорнага молатага перцу
– 1/4  ч. л солі

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Варым яйкі, жаўткі аддзяляем ад бялкоў. Расціраем жаўткі відэльцам.
  • Бярэм тварог пастападобнай тэкстуры. Дадаём да яго кефір і расцёртыя жаўткі. Размешваем.
  • Дадаём да масы выціснуты з цытрыны сок, соль і перац. Здрабняем блэндэрам.
  • Дадаём гарчыцу і зноў здрабняем.
  • Па жаданні можна дадаць часнок і любімую зеляніну.

Смачна есці! 

Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.