Салата з капусты, яблыка і салеры

Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як страта апетыту, змяненне нюху і смаку.

Інгрэдыенты:

— 200-250 г капусты
— 60-70 г морквы
— 30-40 г сцябла салеры
— 70-80 г яблыка
— зеляніна па жаданні
— сок 1/2 ці 1/3 цытрыны

Запраўка:
— 3-5 ст. л. смятаны
— 0,5-1 ч. л. гарчыцы
— соль, перец на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Наразаем капусту. Перакладаем у салатніцу, па жаданні солім і злёгку мнём.
  • Чысцім і здрабняем на буйной тарцы моркву.
  • Наразаем салеру. Усё перакладаем у салатніцу.
  • Яблык чысцім ад лупіны. Наразаем саломкай. Дадаём у салатніцу.
  • Выціскаем сок з цытрыны и апырскваем нарэзаны яблык.

Рыхтуем запраўку.

  • Бярэм 5 ст.л. смятаны, дадаём 1 ч.л. гарчыцы, дробку солі (па жаданні) і чорны молаты перац на смак.
  • Усё старанна змешваем.
  • Запраўляем салату запраўкаў і пакідаем для насычэння (да 2-х гадзін).
  • Перад ужываннем наразаем кроп і пасыпаем салату.

Смачна есці!

Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.