Філе індычкі з вастрынёй

Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як страта апетыту, памяншэнне вагі, нейтрапенія, змяненне нюху і смаку.

Інгрэдыенты:

— 700 г філе індычкі
— 4 зубчыка часнаку
— 1 галінка размарына (па жаданні)

Марынад:
— 1 ч. л. аліўкавага алею
— каляндры насенне – на смак
— чорны молаты перац – на смак
— кары – на смак
— базілік сушаны – на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Папярэдне вымачваемі каля 2 гадзін філе індычкі ў салёнай вадзе (з разліку 2 ст.л. на 3 л вады).
  • Пачысцім часнок. Кожны зубок наразаем уздоўж на лустачкі.
  • Робім неглыбокія надрэзы на філе. Укладаем у кожны нарэзаны часнок.
  • Рыхтуем марынад. Насыпаем у ступку сухія спецыі: каляндру, базілік, кары, чорны молаты перац, старанна расціраем. Дадаём да спецыяў аліўкавы алей. Працягваем расціраць на працягу яшчэ 1-2 хвілін.
  • Націраем філе індычкі, начыненае часнаком, марынадам.
  • Заварочваем ў фольгу (няшчыльна) ці іншую форму.
  • Выпякаем у духоўцы на працягу 20-30 хвілін пры тэмпературы 2500 С. Пасля выключэння духоўкі запечанае філе пакідаем там да поўнага астывання, прыкладна на 2 гадзіны.
  • Пры падачы можна ўпрыгожыць галінкай размарына.

Смачна есці!

Рэцэпт Наталлі Сыравегінай з “Книги вкусных и полезных рецептов для онкопациентов и их близких”, 2019.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.