Смузі з банана і шпінату

Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як язвы ў роце і горле, цяжкасць з глытаннем; млоснасць і ваніты; стомленасць.

Інгрэдыенты:

— 1 маленькі банан
— 15-20 г шпінату
— 100 мл вады

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Чысцім банан, прамываем шпінат.
  • Бярэм чашу блэндэра. Разламваем у яе банан. Дадаём да банана шпінат.
  • Здрабняем іх блэндэрам.
  • У пюрэ з банана і шпінату дадаём паступова ваду. Колькасць вады падбіраем на смак.
  • Пасля таго, як зрабілі сумесь патрэбнай кансістэнцыі, перакладаем у шклянку.
  • Саломку выкарыстоўваем пры неабходнасці.

Смачна есці!

Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.