Грэцка-гарохавая каша

Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як страта апетыту; язвы ў роце і горле, цяжкасць з глытаннем; нейтрапенія.

Інгрэдыенты:

— 1 стакан грэчкі
— 0,5 стакана гароха
— 5 цыбулін
— 50 г сметанковага масла
— 50 г алею
— соль – на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Вымачаныя ў вадзе і старанна прамытыя гарох і грэчку варым асобна адно ад аднаго.
  • Наразаем 3 цыбуліны тонкімі паўколамі і пасеруем на сметанковым масле, а нарэзаныя таксама тонкімі паўколамі 2 цыбуліны пасеруем на алеі.
  • Звараную грэчку перамешваем з пасераванай на сметанковым масле цыбуляй.
  • Звараны мяккі гарох здрабняем блэндэрам і перамешваем з пасераванай на алеі цыбуляй.
  • Змешваем паміж сабой грэцкую і гарохавую кашы ў прапорцыі 2 да 1 адпаведна. Калі каша сухаватая, дадаём алей.
  • Можам кашы і не перамешваць, а ўжыць паасобку. Тады замест адной стравы атрымаем 3: грэцкую, гарохавую і змяшаную.

Смачна есці!

Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.