Грачаныя катлеты

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 200 г варанай грэчкі
— 2 яйкі
— 1 вялікая цыбуліна
— 1 морква
— 1 зубчык часнаку
— соль – на смак
— спецыі – на смак
— 3 ст. л алею
— 2-3 ст. л пшанічнай мукі або аўсяных шматкоў — пры неабходнасці
— сухары для паніроўкі

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Ачышчаем лупіны з цыбулі, морквы. Здрабняем моркву на буйной тарцы, цыбулю дробна наразаем. Усё пасеруем.
  • Змешваем звараную грэчку з гароднінай, дадаём яйкі, соль, спецыі, дробна пасечаны часнок, старанна змешваем. Калі фарш атрымаўся вадкім, дадаём муку або аўсяныя шматкі. Яшчэ раз добра вымешваем.
  • Закрываем фарш вечкам або плёнкай і ставім у халадзільнік на 10 хвілін.
  • Фармуем катлеты, абвальваем іх у сухарах. Злёгку абсмажваем на алеі, пасля чаго складаем у сатэйнік, дадаём трошкі вады і тушым на невялікім агні 10-15 хвілін.
  • Падаем гарачымі.

Дзякуем Святлане Бергер за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.