Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як памяншэнне вагі; сухасць і язвы ў роце і горле, цяжкасць з глытаннем; завала; нейтрапенія.
— 100 г (½ стакана) проса
— 150 г гарбуза
— 30 г (жменя) разынак (курагі)
— 1 ст.л. сметанковага масла (можна таплёнага)
— кары — на смак
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Проса прамываем і замочваем на некалькі гадзін у вадзе.
- Разынкі (курагу) старанна прамываем.
- Гарбуз чысцім ад лупіны і насення, наразаем на невялікія кубікі. Раскладваем прапарцыянальна ў гаршчэчкі. Зверху таксама прапарцыянальна дадаём проса, а потым пасыпаем разынкамі ці нарэзанай на дробныя кавалачкі курагой.
- Прыгатуем ваду і нальем у гаршчэчкі. Узровень вады павінен узвышацца над прадуктамі на 1-1,5 см.
- Абавязкова закрываем гаршчэчкі вечкам!
- Ставім у разагрэтую да 1800 С духоўку на 30 хвілін. Пасля выключэння духоўкі гаршчэчкі з кашай пакідаем млець яшчэ на 30 хвілін
- Дадаём сметанковае масла, пры жаданні – кары. Усё перамешваем.
Смачна есці!
Рэцэпт Наталлі Сыравегінай з “Книги вкусных и полезных рецептов для онкопациентов и их близких”, 2019.