Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як страта апетыту, язвы ў роце і горле, цяжкасць з глытаннем, млоснасць і ваніты, падвышанае газаўтварэнне.
— 200 мл расліннага малака
— 3 ст. л насення чыа
— 1 маленькі банан
— 0,5-0,75 ст.л кэраба
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Чысцім і разламваем банан, здрабняем яго блэндарам.
- Дадаем насенне чыа, кэраб, малако, перамешваем.
- Пакідаем на 5-10 хвілін, каб насенне набрыняла, пры гэтым перыядычна памешваем.
- Разліваем па шклянках. Ставім у халадзільнік на 4-6 гадзін ці на ўсю ноч.
- Перад ужываннем аздабляем па сваім жаданні.
Смачна есці!
Дзякуем сям’і Лебедзевых за арыгінальны рэцэпт!