Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як страта апетыту; змяненне нюху і смак.
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Капусту дробна наразаем.
- Гарбуз чысцім ад лупіны і насення і здрабняем на дробнай тарцы.
- У яблыка выдаляем асяродак і здрабняем на буйной тарцы.
- Усё перакладваем у салатнік.
- Рыхтуем запраўку да салаты. Выціскаем сок з цытрыны. Дадаём мёд, соль, чорны молаты перац, алей. Усё старанна змешваем.
- Запраўляем салату запраўкай і аздабляем зярнятами граната.
- Адразу падаем да стала.
Смачна есці!
Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.