Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як страта апетыту; сухасць і язвы ў роце і горле, цяжкасці з глытаннем; нейтрапенія.
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Чысцім гародніну, жаўток аддзяляем ад бялка.
- Прамываем сачавіцу, заліваем яе кіпнем, ставім варыць.
- Дробна наразаем цыбулю, на невялікія кубікі — памідор. Моркву здрабняем на буйной тарцы. Усё пасеруем на працягу 5-7 хвілін і дадаём у каструлю да сачавіцы. Таксама дадаём чорны перац, соль, мяту, куркуму.
- Размешваем і варым да гатоўнасці 7-10 хвілін на маленькім агні з прыадкрытым вечкам.
- Узбіваем жаўток з цёплым малаком і паволі памешваючы, дадаём да супу за 5 хвілін да гатоўнасці.
- Пасля таго як выключылі суп, можам здрабніць блэндэрам.
- Калі разлілі суп-пюрэ ў талеркі, можам спырснуць свежавыціснутым цытрынавым сокам, дадаць папрыку, якая будзе асабліва карыснай пры прастудзе!
- Пры неабходнасці выкарыстоўваем саломку.
Смачна есці!
Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.