Каша з рысу, проса і гарбуза

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 500 мл вады
— 0,5 стакана рысу
— 0,5 стакана просу
— 2 ст.л алею
— 1 стакан нарэзанага невялікімі кубікамі гарбуза
— соль – на смак
— мёд – на смак
— разынкі, курага або чорная сліўка — па жаданні

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Крупы старанна прамываем у халоднай вадзе. Пры жаданні замочаем на ноч.
  • Засыпаем крупы ў рондаль з вадой, дадаём алей, солім. Варым на малым агні да напаўгатоўнасці, прыкладна 10-12 хвілін.
  • Затым дадаём нарэзаны невялікімі кубікамі гарбуз і працягваем на малым агні варыць кашу да гатоўнасці, прыкладна яшчэ 10-12 хвілін пасля закіпання.
  • Ва ўжо гатовую кашу можна дадаць мёд, разынкі, курагу або чорную сліўку. Даем настояцца 10-20 хвілін і падаем да стала.

Дзякуем Ірыне Фрэнкель за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.