Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як павялічэнне вагі, нейтрапенія.
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Спачатку рыхтуем начынне.
- Фасолю замачваем на 6-8 ч ці на ноч. Затым прамываем і варым да гатоўнасці на працягу 40-80 хв. у залежнасці ад памеру і свежасці.
- Цыбулю і моркву чысцім ад лупіны. Дробна наразаем цыбулю, здрабняем на буйной тарцы моркву і пасеруем разам ў алеі.
- Злучаем звараную фасолю і пасераваную гародніну. Дадаём соль, свежапамолаты чорны перац, добра змешваем. Начынне гатова!
- Галоўку капусты акуратна разбіраем на лісце. Для гэтага можна адварыць яго ў кіпячай вадзе або апусціць у кіпень на 5-10 хвілін.
- Выкладваем начынне на капусны ліст, фармуем галубцы, складваем іх у посуд з тоўстым дном. Заліваем запраўкай, змяшаўшы таматны соус з кіпенем, і ставім тушыць пад зачыненым вечкам на 25-30 хв.
- Гатовыя галубцы выкладваем на талерку, упрыгожваем зелянінай на свой густ. Падаем гарачымі са смятанай.
Смачна есці!
Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.