Суп-пюрэ з трох капуст

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 100 г свежай ці марожанай каляровай капусты
— 100 г брокалі
— 100 г брусэльскай капусты
— 1 бульбіна
— соль, перац – на смак
— 30-50 г цвёрдага сыру (можна сулугуні)
— 250-300 мл вады

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Наразаем на маленькія кубікі бульбіну. Каляровую капусту разбіраем на суквецці.
  • У кіпячую ваду кладзем бульбіну, каляровую і брусельскую капусту і варым пасля закіпання 5-7 хвілін.
  • Потым дадаём брокалі і варым яшчэ 5 хвілін да гатоўнасці.
  • Здрабняем блэндэрам усю гароднінную сумесь разам з адварам, дадаём спецыі.
  • Пасыпаем суп-пюрэ нацёртым на буйной тарцы сырам непасрэдна ў парцыённых талерках пры падачы.

Дзякуем Наталлі Сыравегінай за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.