Сыр “Гамолка”

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 1 кг тварагу (пажадана 9%)
— 2 яйкі
— 10 г солі
— 1 ст.л кмену

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Тварог перамешваем з яйкамі, соллю і кменам.
  • З атрыманай тварожнай масы скручваем невялікія шарыкі дыяметрам 2-3 см і раскладаем на блясе, засланай пергаментам, на адлегласці 4 см адзін ад аднаго.
  • Запякаем у духавой шафе 1 гадзіну пры тэмпературы 120 градусаў.
  • Даем сыру астыць на блясе і падаем на стол.

Смачна есці!

Гістарычны рэцэпт нацыянальнай кухні з кнігі “Спадчына. Традыцыі беларускай кухні” (2018).

 

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.