Рэцэпт на кожны дзень.
Інгрэдыенты:
— 1 карп (800 – 1000 г) |
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Варым рассыпістую грэцкую кашу.
- Чысцім ад лускі карп, патрашым, выдаляем з галавы жабры, мыем, солім у сярэдзіне і зверху.
- Абсмажваем цыбулю, дадаём яе, соль і чорны молаты перац да грэцкай кашы, убіваем яйка, перамешваем.
- Кашай начыняем рыбіну разам з галавою, выкладваем яе ў пасудзіну адпаведнай формы, змазаную сметанковым маслам, уліваем смятану і трошкі вады.
- Запякаем у духоўцы 45-50 хвілін пры тэмпературы 180-200 градусаў.
- Пры жаданні ў грэцкую кашу можна дадаць крыху свежых грыбоў, падсмажаных разам з цыбуляй.
Смачна есці!
Рэцэпт нацыянальнай кухні з кнігі Ларысы Мятлеўскай “Беларускі кулінарны сшытак №1” (2015)