Грыбная мачанка

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 100 г сушаных лясных грыбоў (або 400 г змарожаных ці шампіньёнаў)
— 2 цыбуліны
— 1 ст.л мукі
— 1 ст.л сметанковага масла
— 4 ст.л смятаны
— соль – на смак
— чорны молаты перац – на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Грыбы адварваем (можна дадаць чабор для водару), наразаем саломкай ці кубікам.
  • Муку пасеруем на сметанковым масле і разводзім невялікай колькасцю ахалоджанага грыбнога адвару. Затым уліваем у асноўную частку грыбнога адвару.
  • Цыбулю пасеруем і дадаём разам са смятанай, соллю і перцам у адвар.
  • Атрыманым соусам заліваем грыбы, даводзім да кіпення і выключаем.
  • Падаем з варанай бульбай або блінамі.

Дзякуем МаІ Бараноўскай за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.