Аладкі з яблыка і кабачка

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 1 малады кабачок (~ 250г)
— 1 яблык (~ 220г)
— 1 яйка
— 4 ст.л з горкай (~ 60 г) суцэльназерневай мукі
— 0,5 ч.л разрыхляльніка
— 8 г ванільнага цукру
— алей – для смажання
— дробка солі

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

 Спосаб прыгатавання:

  • Чысцім кабачок і яблык ад лупіны і асяродка.
  • Здрабняем кабачок на дробнай тарцы і даем крыху пастаяць.
  • Яблык здрабняем на буйной тарцы, адціскаем кабачок, змешваем.
  • У атрыманую сумесь дадаём яйка, ванільны цукар, соль і муку з разрыхляльнікам. Цеста павінна атрымацца як густая смятана.
  • Разаграваем патэльню, наліваем алей і акуратна выкладваем лыжкай цеста, абсмажваем з двух бакоў да залацістай паверхні.
  • Да цёплых аладак падаем смятану, варэнне або ягады.

Дзякуем Наіне Вялічка за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.