Суп з проса з часнаком

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 0,5 стакана проса
— 1,5 л вады
— 1 лукавіца
— 1 морква
— 3 зубка часнаку
— зеляніна – шчодра
— соль, чорны молаты перац – на смак- праванскія травы – па жаданні

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Проса прамываем, заліваем вадой, варым да мяккасці.
  • Дробна наразаем цыбулю і здрабняем на буйной тарцы моркву. Пасеруем гародніну, дадаём у рондаль да проса.
  • Варым суп яшчэ 5 хвілін, затым дадаём прапушчаны праз прэс часнок, солім на смак, дадаём чорны молаты перац, дробна крышаную зелялніну, па жаданні – праванскія травы.
  • Даем настояцца пад вечкам 5 хвілін і падаем да стала. Смятана – па жаданні.

Смачна есці!

Гістарычны рэцэпт нацыянальнай кухні з кнігі «Смачна есці. Энциклопедия белорусской кухни» (2017).

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.