Салата “Вечаровая”

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 150 г маладога кабачка або цукіні
— 150 г гуркоў
— 250 г памідораў
— 30 г цыбулі (лепш чырвонай)
— 80 г брынзы
— пучок зеляніны пятрушкі
— 1 ст.л аліўкавага алею (нерафінаванага)
— молаты чорны перац – на смак

Усе інгрэдыенты можна выкарыстоўваць у адвольных прапорцыях.

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Гародніну добра прамываем і наразаем раўнамерным невялікім кубікам, як і брынзу.
  • Цыбулю наразаем вельмі тонкімі паўколцамі.
  • Усё змяшчаем у салатнік.
  • Пасыпаем молатым чорным перцам і пакрышанай зелянінай пятрушкі.
  • Запраўляем алеем, акуратна змешваем і падаем да стала.

Рэцэпт падрыхтавала Наталля Сыравегіна.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.