Рэцэпт на кожны дзень.
Інгрэдыенты:
— 2-3 сярэднія морквы |
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Моркву здрабняем на буйной тарцы, цыбулю наразаем на маленькія кубікі, усё пасеруем.
- Гарбуз чысцім ад лупіны і асяродка і наразаем на пласціны шырынёй 5 мм. Калі нязручна, можам нацерці на буйной тарцы.
- Курынае філе прапускаем праз мясасечку і дадаём прыправы ў фарш.
- На бляху выкладваем першым слоем гарбуз і злёгку паліваем хатнім маянэзам ці алеем. Другім слоем выкладваем пасераваную моркву з цыбуляй, ізноў дадаём маянэз ці алей. Апошнім слоем выкладваем курыны фарш, пасыпаем сырам і дадаём маянэз ці алей.
- Запякаем у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў каля 30-40 хвілін. Падаем гарачым.
Дзякуем Валянціне Грынько за падрыхтоўку рэцэпта.
Смачна есці!