Рэцэпт на кожны дзень.
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Капусту наразаем, перакладваем у салатнік і злёгку мнём. Астатнюю гародніну (акрамя гурка) здрабняем на буйной тарцы і дадаём да капусты.
- Апырскваем гародніну цытрынавым сокам і алеем.
- Дробна наразаем папярэдне размочаныя чорныя сліўкі і дадаём да гародніны.
- Саліць салату нельга!
- Па жаданні можам дадаць гурок, нацёрты на буйную тарку, і часнок, здробнены на дробнай тарцы.
- Даём салаце крыху настояцца і падаем да стала.
Дзякуем Таццяне Клявец за падрыхтоўку рэцэпта.
Смачна есці!