Агароднінная каша

Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як дыярэя; сухасць і язвы ў у роце, цяжкасць з глытаннем.

Інгрэдыенты:

— 2 бульбіны
— 50 г кабачка (гарбуза)
— мінеральная вада негазаваная
— палова цыбуліны
— 5 г сметанковага масла
— 1 морква
— галінка кропу — па жаданні
— соль — па жаданні

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Чысцім ад лупіны ўсю гародніну.
  • Наразаем кубікамі бульбу, моркву і кабачок (гарбуз) і перакладаем у каструлю. Цыбуліну дадаём цалкам.
  • Заліваем невялікай колькасцю вады і варым да гатоўнасці цягам 20-25 хвілін.
  • Цыбуліну дастаем з масы і працэджваем гародніну праз друшляк.
  • Агароднінны булён нам не спатрэбіцца. Яго можна выкарыстаць у любых іншых супах, лепш захоўваць у лядоўні, але не больш за два-тры месяцы.
  • Гародніну здрабняем блэндэрам. Дадаём сметанковае масла, мінеральную ваду. Рэгулюем пажаданую гушчыню кашы колькасцю мінеральнай вады.
  • Раскладваем кашу ў парцыённыя талеркі. Пры жаданні пасыпаем дробна пакрышаным кропам.

Смачна есці!

Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.

 

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.