Суп з сумесі свежай і квашанай капусты

Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як павялічэнне вагі; завала (запор); змяненне нюху і смаку.

Інгрэдыенты:

— 1 л вады (або агародніннага булёна)
— 1 шклянка свежай капусты
— 1 шклянка квашанай капусты
— цыбуля — па жаданні
— смятана — для запраўкі

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Шаткуем шклянку свежай капусты.
  • Адмерваем шклянку квашанай капусты.
  • Перакладаем абедзве шклянкі ў каструлю з вадой і варым пасля закіпання 10-15 хвілін.
  • Суп запраўляем смятанай.
  • Соль і цыбулю дадаём па жаданні.

Смачна есці!

Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.

 

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.