Скібкі з зелянінай і тварагом

у адаптацыі шэф-кухара Алены Мікульчык.
Рэцэпт нацыянальнай кухні.

Скібкі з зелянінай і тварагом
Фота Вольгі АКУЛІЧ
Інгрэдыенты:
0,5 кг чорнага хлебаДля пікантнай тварожнай намазкі:
— 200 г тварагу ці тварожнага сыру (адыгейскага ці клінковага)
— 50 г сметанковага масла
— 20-30 г французскай гарчыцы
— перац і соль – на смак
— агурок (свежы або марынаваны) і зялёны лук — па жаданніДля зялёнай намазкі:
— уся вясновая трава, якая вырасла на агародзе: чарамша, зялёная цыбуля, часнoк, кроп, пятрушка, шпінат, снітка, крапіва
— 1 свежы гурок
— 2 вараныя яйкі
— смятана тлустая
— плаўлены сырок — па жаданні

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання: 

  • Хлеб можна проста падсушыць у духоўцы ці падсмажыць на алеі ці топленым сметанковым масле.
  • Размінаем тварог, дадаём да яго мяккае сметанковае масла, гарчыцу, соль і перац. Старанна перамешваемы. Можам дадаць парэзаны дробным кубікам свежы або марынаваны гурок.
  • Снітку і крапіву абавязкова бланшыруем да мяккасці на працягу 3-5 хвілін, даем сцячы і адціскаем.
  • Усю зеляніну дробна наразаем у другі посуд, дадаём здробненыя яйкі і гурок, па жаданні — плаўлены сырок.  Запраўляем смятанай, перчым і солім на смак. Прапорцыі — на ваш густ.
  • Намазваем на хлеб зялёную намазку, з тварожнай робім шарыкі і ўкладваем зверху. Кавалачкі хлеба пажадана рабіць невялікімі, каб зручна было з’есці скібку за адзін прыём.

Смачна есці!

Гістарычная даведка:

Скібка з зелянінай і тварагом

Ішоў 1520 год. Рыцары Тэўтонскага ордэна трымаюць аблогу замка Ольштын, камендантам якога ў той час быў Мікалай Капернік. Сярод абложаных пачалася эпідэмія, прычым, як заўважыў Капернік, хварэлі тыя, хто ўжываў у ежу хлеб. Капернік выказаў здагадку, што хлеб гнюсіцца пры падзенні на зямлю. Тады ён прапанаваў намазваць хлеб сметанковым маслам, на якім пасля любога падзення лёгка было б заўважыць бруд. Такім метадам Капернік быццам бы перамог эпідэмію і вынайшаў першы бутэрброд. «Пры чым тут Капернік?» — спытаеце Вы. А пры тым. Легенда прыпісвае яму славу вынаходніцтва першага бутэрброда ў той час, калі нашыя продкі ведалі такі спосаб ужывання хлеба са старадаўніх часоў, але называлі гэта скібкай. Намазвалі на хлеб не толькі сметанковае масла, але і алей (канапляны, ільняны, аліўкавы, а пазней і сланечнікавы), мёд, варэнне. Яшчэ шмат хто з нас памятае, як верхнюю частку кавалка хлеба апускалі ў ваду, а затым у цукар. Гэта таксама скібка. Вельмі арыгінальную скібку з зелянінай шэф-кухар Алена Мікульчык, якая гатовая распавядаць гісторыіі па кожнай старажытнай страве, прапануе прыгатаваць самім. Рэцэпт вам у дапамогу, шаноўныя чытачы!

Гістарычная даведка падрыхтавана па матэрыялах знаўцы беларускай кухні Алены Мікульчык.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.