Апельсінавы сарбэт

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 2 буйныя апельсіна (прыкладна 700 г у лупіне)
— не меней за 1 банан (200 г у лупіне ці на смак)
— 1 ч.л мёду ці на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Ачышчаныя ад лупіны апельсіны падзяляем на долькі, наразаем іх на невялікія кавалачкі і замарожваем у маразільнай камеры да цвёрдага стану.
  • Затым, адразу, не размарожваючы, кладзем у чару блэндэра кавалачкі апельсіна і зверху паламаны на кавалачкі банан. Здрабняем усё да аднароднага стану.
  • Калі апельсіны кіслявыя, можам дадаць мёд.
  • Калі падчас здрабнення фруктовая маса занадта размякчэе, то лепш яе паставіць у маразільную камеру хвілін на 40.
  • Выкладваем у парцыённыя формачкі і адразу падаем да стала.
  • Можам выкарыстоўваць замест апельсіна замарожаныя ягады. Іх колькасць рэгулюем на смак.

Дзякуем Наталлі Сыравегінай за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.