Гультайскі штрудзель

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 150 г гатовага бездражджавога лаваша
— 2-3 яблыкі (каля 300 г)
— 80 г разынак
— 30 г топленага або сметанковага масла
— карыца – на смак
— цукровая пудра — па жаданні

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

 Спосаб прыгатавання:

  • Разынкі прамываем і заліваем гарачай вадой на 10 хвілін.
  • Яблыкі наразаем невялікімі кубікамі. Калі яны вельмі цвёрдыя, то лепш прыпусціць на патэльні без масла з невялікай колькасцю вады, каб сталі мякчэй.
  • Лаваш разгортваем на стале. Палову прамазваем размякчаным маслам.
  • Насыпаем на прамазаны ўчастак яблыкі, падрыхтаваныя разынкі і карыцу і згортваем лаваш рулетам.
  • На бляху, высланую паперай для выпечкі, выкладваем лаваш, зверху прамазваем маслам і ставім у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 20-25 хвілін, пакуль штрудзель не набудзе залацісты колер.
  • Дастаем яго з духоўкі і па жаданні пасыпаем цукровай пудрай.

Дзякуем Наталлі Сыравегінай за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

 

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.