Вальдорфская салата

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 200 г яблыка салодкага
— 100-110 г чырвонага вінаграда
— 60 г сцябла салеры
— 60 г ліставой салаты (латук)
— 40 г грэцкіх арэхаў
— 150 г грэцкага ёгурта
— 1 ст.л цытрынавага соку
— соль, чорны молаты перац – на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Наразаем на невялікія кубікі яблык, папярэдне выдаліўшы асяродак, салеру. Вінаградзіны разразаем напалову і дастаем костачкі. Усё змешваем і апырскваем цытрынавым сокам.
  • Грэцкія арэхі наразаем нажом і дадаём да гародніны.
  • Пасля дадаём соль і чорны молаты перац, запраўляем ёгуртам.
  • Для падачы на стол бярэм салатнік, ліставую салату ірвем рукамі і ўкладваем на дно. Зверху дадаём запраўленую гародніну і падаем.

Дзякуем Наталлі Сыравегінай за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.