Шляхецкія цукеркі без цукру па рэцэпце канца XIX стагоддзя

у адаптацыі шэф-кухара Алены Мікульчык.
Рэцэпт нацыянальнай кухні.

Шляхецкія цукеркі
Фота Вольгі АКУЛІЧ
Інгрэдыенты:

— 400 г лушчаных семак сланечніка
— 150 г мёду
— 60 г сметанковага масла
— 10 г молатай карыцы
— 10 г насення лёну – па жаданні
— 50 г кунжуту – па жаданні
— 50 г фундуку – па жаданні

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Семкі сланечніка прамываем і падсушваем у духоўцы да залацістага колеру, здрабняем у кавамолцы.
  • 2. У атрыманую масу дадаём сметанковае масла, мёд, карыцу.
  • Усё добра вымешваем рукамі, фармуем невялікія шарыкі.
  • У масу для замешвання можна дадаць насенне лёну.
  • Унутр шарыкаў можна ўкласці арэх.
  • Гатовыя цукеркі можна абсыпаць кунжутам або насеннем лёну.

Смачна есці!

Гістарычная даведка:

Гісторыя стварэння шляхецкіх цукерак неадрыўна звязана з кавай, якая паявіцца ў Беларусі на каралеўскім двары ў XVII стагоддзі, а напрыканцы XVIII-га і пачатку XIX-га стане ўлюбёным напоем шляхты. Каву было прынята падаваць з якімі-небудзь дадаткамі. Класічныя ўсходнія слодычы не прыжыліся, але з’явіўся дэсерт з меленымі семкамі сланечніка, мёдам, сметанковым маслам і карыцай, які аддалена нагадваў халву.

У кулінарных кнігах XIX стагоддзя падобных рэцэптаў не знойдзена, на карысць беларускай прыналежнасці гэтых цукерак гавораць ускосныя доказы: сведчанні старажылаў, якія частаваліся на розных кулінарных майстар-класах Алены Мікульчык і пазнавалі смак далёкага дзяцінства. Тым больш што напрыканцы XIX стагоддзя ўсе інгрэдыенты былі ўжо даступныя, праўда, толькі для заможных гараджан.

Рэцэпт дэсерту, якім з намі падзялілася шэф-кухар Алена Мікульчык, з’яўляецца базавым. У арыгінале цукеркі абвальвалі ў меленых семках сланечніка, з якіх і рабіліся. Але сёння магчымасці кулінараў значна шырэйшыя, чым 150 год таму. Можна паспрабаваць абваляць у кунжуце або ў падпражаным насенні ільна. Нязвыклы смак атрымаецца, калі абваляць у сумесі какавы і цукровай пудры. Можна ўкласці лясны арэх… Усмакоўвайце любыя натуральныя дадаткі, не звяртайце ўвагі, што ў гістарычным рэцэпце іх не было. Жыццё не стаіць на месцы. Выдумляйце сваё! Яно ж так: каму — як балота, а каму — як залота.

Гістарычная даведка падрыхтавана па матэрыялах знаўцы беларускай кухні Алены Мікульчык.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.