Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як страта апетыту; змяненне нюху і смаку; стомленасць.
Інгрэдыенты:
– 350-400 г гарбуза |
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Разынкі папярэдне прамываем і замачваем у цёплай вадзе на 1 гадзіну.
- Чысцім ад лупінаў гарбуз, моркву і па жаданні яблык, здрабняем усё на буйной тарцы. Перакладаем у салатніцу. Дадаём разынкі.
- Рыхтуем запраўку да салаты. Для гэтага выціскаем сок з цытрыны, дадаём да яго мёд і алей. Усё старанна змешваем і запраўляем салату.
- Калі атрымалася на смак сухавата, дадаём ваду ці алей.
- Можам дадаць грэцкія арэхі.
- Перад ужываннем пасыпаем зелянінай.
Смачна есці!
Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.