Салата з салеры, яблыка і курынага філе

Рэцэпт на кожны дзень.

Інгрэдыенты:

— 1 курынае філе (300 г)
— 1 зялёны яблык
— 3 сцябліны маладой салеры
— жменя грэцкіх арэхаў
— 2 ст. лыжкі хатняга маянэза або смятаны (бліжэй да 100 г)
— соль, молаты чорны перац – на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Курынае філе заліваем вадой і варым на працягу 30 хвілін з моманту закіпання. Пры гэтым злёгку солім ваду, пры жаданні можна дадаць лаўровы ліст і перац. Гатовае курынае мяса падзяляем на валокны ўручную.
  • Сцябліны салеры наразаем тонкімі пласцінамі (пажаданая таўшчыня — каля 1-1,5 мм).
  • Грэцкія арэхі злёгку здрабняем.
  • У яблыка выдаляем асяродак, пры жаданні зразаем лупіну, разразаем яго на 4 часткі, а затым шаткуем тонкімі пласцінамі. Каб яблык не пацямнеў, можна апырскаць цытрынавым сокам.
  • Змешваем усе інгрэдыенты. Дадаём соль і перац на смак.
  • Затым запраўляем салату маянэзам або смятанай і змешваем. Запраўкі павінна быць столькі, каб здавалася, быццам бы яшчэ крыху не хапае, але гэта будзе як раз тая самая колькасць: вы пераканаецеся ў гэтым, паспрабаваўшы салату, бо салера вельмі сакавітая.
  • Падаем салату адразу да стала.

Дзякуем Валянціне Грынько за падрыхтоўку рэцэпта.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.