Запечаны духмяны гарбуз

Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як памяншэнне вагі; завала (запор); змяненне нюху і смаку; стомленасць; нейтрапенія.

Інгрэдыенты:

— 1 кг гарбуза
— 2-3 ст. л. алею
— 1 ч. л кмена
— 2-3 зубчыка часнаку
— дробка (не больш за 1/3 ч.л) мускатнага арэха
— чорны молаты перац – на смак
— салодкая папрыка — на смак
— соль — на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Змазваем часткай алею форму для запякання.
  • Ачышчаны ад лупіны і насення гарбуз разразаем на невялікія кубікі і выкладваем у форму роўным слоем пажадана ў адзін рад.
  • Ачышчаны ад лупіны часнок дробна сячэм нажом і пасыпаем зверху гарбуз. Пасля пасыпаем молатым мускатным арэхам, чорным молатым перцам, соллю, кменам, папрыкай.
  • Пры жаданні можам перамяшаць.
  • Напрыканцы апырскваем гарбуз алеем, які застаўся.
  • Запякаем гарбуз у духоўцы пры тэмпературы 200°С 20-30 хвілін.

Смачна есці!

Дзякуем шэф-кухару Алене Мікульчык за  карысны рэцэпт нацыянальнай кухні!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.