Рэцэпт на кожны дзень.
Інгрэдыенты:
— 600 г тварагу не меней за 5% тлустасці |
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна Тварожная запяканка
Спосаб прыгатавання:
- Каб надаць запяканцы зграбную і раўнамерную структуру, тварог лепш працерці праз сіта. Але не абавязкова.
- Манную крупу высыпаем у кефір, старанна перамешваем і пакідаем на 10 хвілін, каб манка трошкі набрыняла.
- Яйкі ўзбіваем міксерам разам з цукрам.
- Затым усё спалучаем, дадаём соду, соль, ваніль і акуратна перамешваем да аднароднай кансістэнцыі.
- Форму або бляху вышмароўваем сметанковым маслам, абсыпаем край і дно маннай крупой, выліваем атрыманую масу і выпякаем у разагрэтай да 180 градусаў духоўцы 35-45 хвілін да ўзнікнення залацістай паверхні.
- Прыгатаваную запяканку дастаем з духоўкі, даем трошкі астыць, каб стала магчымым без разломаў акуратна разрэзаць на парцыённыя кускі.
- Падаем са смятанай.
Рэцэпт Алены Мікульчык з аўтарскага сайту kubel.by.
Смачна есці!