Рэцэпт на кожны дзень.
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- Растопліваем масла і змешваем з цукрам. Дадаём яйкі. Узбіваем калатоўкай. Дадаём смятану, ванілін, карыцу.
- Працягваючы ўзбіваць, усыпаем муку і разрыхляльнік. Замешваем цеста. Па жаданні дадаём разынкі, гваздзіку, кардамон.
- Форму для выпечкі высцілаем паперай для выпечкі.
- Вымытыя яблыкі, вычышчаныя ад асяродку, наразаем тонкімі лустачкамі і выкладваем на дно формы. Зверху заліваем іх цестам.
- Выпякаем у духоўцы пры 180 градусах 30 хвілін. Гатоўнасць правяраем драўлянай палачкай.
- Пасля астывання пірог пераварочваем.
- Замест яблыкаў можам браць любыя ягады, слівы.
Дзякуем Наталлі Сыравегінай за падрыхтоўку рэцэпта.
Смачна есці!