— пра гэта, а таксама пра кулінарныя асаблівасці таго часу шла гаворка на майстар-класе “Кулінарнае падарожжа ў XVI стагоддзе”, які адбыўся 4 снежня 2021 года ў кулінарнай студыі “LEGOURMET”.
Анкапацыенты і іх блізкія пад кіраўніцтвам гісторыка кулінарыі, знаўцы беларускай кухні, шэф-кухара Алены МІКУЛЬЧЫК знаёміліся са стравамі часоў доктара медыцыны Францыска Скарыны і анкапацыенткі Барбары Радзівіл.
А кіраўніца Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” Ірына Жыхар распавядала ў рэдкую вольную хвіліну пра асаблівасці медыцыны таго часу.
Удзельнікі смачнага мерапрыемства рыхтавалі разам Падарожны хлеб Барбары Радзівіл, Граматку, Лазанкі з сырам, Ягадную кулагу. Натуральна, што рэцэпты, якія прапанавала Алена Мікульчык, парушалі гістарычную дакладнасць. Яно і зразумела, жыццё за пяць стагоддзяў прынцыпова змянілася: з’явіліся электрычныя прыборы і прылады для кухні сталі простымі ў спажыванні, зніклі печы… Апроч таго, шмат якіх прадуктаў, звычайных для нас, нашы продкі пяцьсот год таму нават не спытвалі. Напрыклад, цукар. Ён з’яўляецца на тэрыторыі нашай радзімы ў абмежаванай колькасці якраз у XVI стагоддзі, таму і каштуе вельмі дорага, простыя людзі не могуць яго набыць, толькі заможныя. Адпаведна, культавая страва – ягадная кулага – рыхтуецца зусім не так, як можам рыхтаваць яе мы…
Знаёмства з удасканаленымі для сучаснасці стравамі каралеўскіх асоб і простых сялян з улікам харчовых пажаданняў анкапацыентаў пакінула незабыўнае ўражаннена прысутных. Асабліва на тых, хто лічыў, што беларуская нацыянальная кухня абмежавана выключна дранікамі. Падарожжа ў гісторыю медыцыны і кулінарыі будзе працягваецца. Сачыце за паведамленнямі!