Салата з яблыкаў, яек і сыру

Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як памяншэнне вагі; млоснасць і ваніты.

Інгрэдыенты:

— 2-3 цыбуліны
— 2 вараныя яйкі
— 70 г цвёрдага сыра
— 2-3 яблыкі
— 60-70 г хатняга маянэзу
— зеляніна — па жаданні

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Салату можам гатаваць слаямі непасрэдна ў салатніку.
  • Чысцім ад лупіны яйкі і цыбулю, у яблыкаў выдаляем асяродак. Першым слоем наразаем цыбулю тонкімі колцамі. Каб не гарчыла, цыбулю можна абліць кіпенем, затым — халоднай вадой, і старанна адціснуць. Цыбульны слой змазваем маянэзам.
  • Другі слой – здробненыя на буйной тарцы яйкі, змазаныя маянэзам.
  • Трэці слой – здробнены на буйной тарцы сыр, змазаны маянэзам.
  • Апошні слой – здробненыя на буйной тарцы яблыкі, таксама палітыя маянэзам.
  • Пры падачы можна дадаць зеляніну.

Хатнія маянэзы: класічны, тварожны, без яек.

Смачна есці!

Дзякуем Ірыне Жыхар за падрыхтоўку рэцэпта.

 

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.