Гістарычныя рэцэпты нацыянальнай кухні – гатуем разам!

Ірына Жыхар, кіраўніца Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця”, запрашае далучацца да кулінарных анлайн-сустрэч, прысвечаных беларускай кухне. Падчас сустрэч можна будзе даведацца і паспрабаваць прыгатаваць стравы, якімі на працягу стагоддзяў частаваліся нашы продкі, як заможныя, так і бедныя. Гістарычныя рэцэпты гэтых страў рыхтавала, адаптавала да сучаснасці і публікавала гісторык кулінарыі, знаўца беларускай кухні, аўтар шэрагу кулінарных кніг, шэф-кухар Алена Мікульчык.

— Ідэя такога кулінарнага анлайн-цыкла сустрэч нарадзілася пасля таго, як я сама на сабе адчула смак беларускай кухні дзякуючы кнігам і майстар-класам Алены Мікульчык, — распавядае Ірына Жыхар. – Пасля глыбокага апускання ў тэму мне закарцела дзяліцца сваім новым кулінарным досведам і спрабаваць натхняць іншых такім чынам вывучаць спадчыну. Нашы продкі пакінулі нам шмат цікавага і карыснага. І гэта зусім не бульба! Алена як гісторык кулінарыі і прафесійны шэф-кухар вельмі таленавіта адаптавала старажытныя рэцэпты пад сучаснасць, выдала 8 кулінарных кніг. Для адаптацыі гістарычных рэцэптаў пад патрэбы анкапацыентаў фактычна не трэба нічога карэктаваць, асабліва калі ведаеш галоўныя прынцыпы рэжыма харчавання анкахворых.

Калі вас зацікавала магчымасць гатаваць нацыянальныя стравы ў анлайн-фармаце, рэгіструйцеся тут. Сустрэчы будуць праходзіць толькі для зарэгістраваных, па серадах а 18 гадзіне (у раскладзе магчымы змены), запісы весціся не будуць. Працягласць – 1-1,5 гадзіны. Час і дзень могуць змяніцца на першай сустрэчы, якая запланавана на сераду 6 ліпеня. Усім тым, хто зарэгіструецца, прыйдзе інфармацыя з пералікам спіса інгрэдыентаў і неабходных прыладаў, якія лепш трымаць побач падчас гатавання ў анлайн-фармаце.

У меню на 6 ліпеня – Ягадная кулага!

Гатуем і дужэем разам!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.