Мачанка з скваркамі і блінамі ад Марыны Юрэвіч

Текст на русском языке ЗДЕСЬ.

Любімымі ў многіх людзей лічацца стравы, якія не толькі радуюць сваім смакам, але і навяваюць прыемныя ўспаміны. А калі гэтыя стравы яшчэ і надоўга насычаюць, даюць адчуванне напоўненасці пасля ежы, то лічы, прыхільнасць сфарміравана. І нават калі чалавек разумее, што такая ежа не зусім здаровая, гэта не перашкаджае яе спажываць. Калі-нікалі.

Сёння мы знаёмім вас, паважаныя чытачы, з рэцэптам, які быў шырока распаўсюджаны ў дамах беларусаў больш за паўстагоддзя таму. Яшчэ тады ў вёсках кіпела жыццё, у хатніх гаспадарках было шмат жывёлы, і якая свежына была без смажанага сала!

Менавіта ўспамін пра мачанку са смажанага сала з блінамі ўсплывае адразу ў нашай гераіні Марыны Юрэвіч, калі гаворка заходзіць пра смак дзяцінства. Гэту страву яе матуля рыхтавала ў печцы, на вельмі вялікай патэльні. Калі сала смажылася, вызвалялася месца для яек, якія ўбіваліся туды ж, дадавалася смятана і мачанка станавілася яечняй.

Практычна такі рэцэпт мы знайшлі ў кнізе этнографа, удзельніцы шматлікіх кулінарных экспедыцый па вёсках Беларусі Ларысы Мятлеўскай “Беларускі кулінарны сшытак № 1” “Яечня з салам і смятанай”.

Спецыяльна да такой мачанкі-яечні рыхтаваліся бліны. Тут таксама шмат што залежала ад сталых традыцый у хаце. Нехта рыхтаваў на кефіры, нехта на вадзе, нехта на сыроватцы. Але абавязкова ў печцы і абавязкова пышныя.

Прапануем вам варыянт сямейнага рэцэпту Марыны, які яна гатуе раз на год, на дзень нараджэння матулі. У памяць аб ёй. І часам, калі зусім кепскі настрой. Паколькі патэльня не настолькі вялікая, як была ў мамы, яйкі Марына дадае рэдка.

Глядзіце, чытайце і вырашайце самі. Магчыма, і вам гэтая страва навее смак дзяцінства. З такой нагоды чаму б часова не парушыць правілы здаровага ладу жыцця і разам з мачанкай з грудзінкі з блінамі прыняць карысныя вітаміны радасці. Часам правілы вартыя таго, каб рабіць з іх выключэнні!

Чытаць/Скачаць рэцэпт на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Інгрэдыенты:

  • 0,5 кг грудзінкі
  • 1 вялікая лукавіца
  • 1 ст. л смятаны
  • соль – на смак
  • чорны молаты перац – на смак / черный молотый перец – по желанию

для бліноў

  • 200-250 г мукі / 200-250 г муки
  • 300 г кефіру / 300 г кефира
  • 3 яйкі / 3 яйца
  • 2-3 ч.л цукру / 2-3 ч. л сахара
  • 1 ч.л соды / 1 ч. л соды
  • соль – на смак / соль — по вкусу
  • алей – на смак / растительное масло – для жарки

Спосаб прыгатавання:

Гатуем бліны.

— Цёплы кефір заліваем у ёмістасць, дадаём цукар, соль, соду, яйкі, прасеяную муку. Старанна размешваем. Цеста павінна атрымацца не занадта густое.
— Гарачую патэльню паліваем алеем і смажым бліны пад вечкам з двух бакоў да залацістага колеру.

Паралельна можна гатаваць грудзінку.

— Наразаем на буйныя кавалачкі грудзінку, шчыльна выкладваем на патэльню, смажым з двух бакоў хвілін 8-10 на сярэднім агні.
— Наразаем цыбулю і дадаём у напаўгатовую грудзінку, смажым да гатоўнасці цыбулі, прыкладна хвілін 10-12.
— Солім, перчым за 2-3 хвіліны да заканчэння смажання. Важна смажыць так, каб скваркі не высмажыліся цалкам, каб было што на зуб пакласці.
— Перакладваем змесціва патэльні ў міску і дадаём смятану.
— Стравы падаем да стала гарачымі.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.