Ці зніжаюць вегетарыянскія дыеты рызыку раку?

Вегетарыянскія дыеты могуць быць здаровымі па многіх параметрах: яны ўтрымліваюць мала насычаных тлушчаў і шмат абалоніны, вітамінаў і іншых біяактыўных харчовых кампанентаў *, пры гэтым выключанае чырвонае і перапрацаванае мяса.

Разумна меркаваць, што вегетарыянскія дыеты могуць быць карыснымі датычна паніжэння рызыкі рака. Многія даследаванні, праведзеныя на вегетарыянцах, сведчаць пра больш нізкую агульную рызыку раку ў параўнанні з людзьмі, якія ўжываюць мяса.

Менш ясна, ці прыносяць вегетарыянскія дыеты нейкія асаблівыя перавагі ў параўнанні з дыетамі, што ўключаюць невялікія колькасці прадуктаў жывёльнага паходжання і звычайна папулярныя на Захадзе. Насамрэч, адно маштабнае брытанскае даследаванне паказала, што людзі, якія ўжываюць у ежу рыбу без іншых відаў мяса, як здаецца, схільныя да такой жа агульнай рызыцы раку, што і вегетарыянцы **.

Наяўныя фактычныя дадзеныя пацвярджаюць рэкамендацыю наконт рэжыму харчавання, што складаецца пераважна з расліннай ежы з абмежаваным ужываннем чырвонага і перапрацаванага мяса ***. У дадатак да сціплага ўзроўню зніжэння некаторых відаў раку ў параўнанні з тыповым заходнім харчаваннем вегетарыянскае харчаванне асацыююцца з зніжэннем рызыкі сэрцава-судзінных захворванняў і дыябету 2-га тыпу, з’яўляючыся, як правіла, больш даступным па кошце.

❗️Веганы, якія прытрымліваюцца строгай вегетарыянскай дыеты без любых прадуктаў жывёльнага паходжання (у тым ліку малака і яек), павінны прымаць дадаткі вітаміну B12, цынку і жалеза (або харчовыя прадукты, узбагачаныя гэтымі нутрыентамі), асабліва гэта датычыцца дзяцей і перадклімактэрычных жанчын. Яны таксама павінны імкнуцца падтрымліваць неабходны ўзровень кальцыю праз даказаную павышаную ў іх рызыку пераломаў *.

* Melina V, Craig W, Levin S. Position of the Academy of Nutrition and Dietetics: Vegetarian Diets. J Acad Nutr Diet. 2016; 116: 1970–1980.

** Key TJ, Appleby PN, Crowe FL, Bradbury KE, Schmidt JA, Travis RC. Cancer in British vegetarians: updated analyses of 4998 incident cancers in a cohort of 32,491 meat eaters, 8612 fish eaters, 18,298 vegetarians, and 2246 vegans. Am J Clin Nutr. 2014; 100 (suppl 1): 378S-385S.

***  World Cancer Research Fund / American Institute for Cancer Research. Diet, Nutrition, Physical Activity and Cancer: A Global Perspective. Continuous Update Project. The Third Expert Report. American Institute for Cancer Research; 2018. Accessed July 21, 2019.

Чытаць/скачаць  брашуру цалкам можна тут.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.