Курыца, тушаная з брокалі ад Вольгі Суравец

Текст на русском языке ЗДЕСЬ.

Пасля лячэння анказахворвання і фарміравання стомы ў галавы сям’і Вольгі Суравец на кухні адбылася рэвалюцыя. Былі забытыя патэльні і рондалі, яны саступілі месца гаршчэчкам, у якіх і сталі тушыцца абеды і вячэры.

Чаму тушэнне? Таму што лепш за ўсё падыйшла добра размякчаная ежа, якая лягчэй за ўсё засвойваецца арганізмам. А якая эканомія часу! Загрузіла ў гаршчэчкі, закрыла вечкам, паставіла ў духоўку, усталявала таймер і займайся іншымі справамі!

Ольга откорректировала и соль. Вместо обычной поваренной стала использовать розовую гималайскую. Очень удобно, недосолить или пересолить еду невозможно. Сколько б не положила, всегда получалось в меру.

Вольга адкарэкціравала і соль. Замест звычайнай паваранай стала выкарыстоўваць ружовую гімалайскую. Вельмі зручна, недасаліць ці перасаліць ежу немагчыма. Колькі б не дадала, заўсёды атрымлівалася ў меру.

На сняданак завяла абавязковую звычку ўжываць шклянку кефіру з 1 сталовай лыжкай клятчаткі пшанічнай з зародкам, якую можна купіць у любой прадуктовай краме.

Галоўнае — дочкі падтрымалі маці і разам з ёй перастроіліся.

Прапануем і вам прыгатаваць самую звыклую для Вольгі страву – курыцу, тушаную з брокалі. Пры жаданні можаце дадаць бульбу, пасля тушэння пасыпаць сырам. Выкарыстоўвайце іншую гародніну і мяса. Галоўнае — не парушайце адзін з трох законаў дыеталогіі — ежа павінна радаваць, быць апетытнай, інакш як забяспечыць эфектыўнае яе засваенне?

Тушите все, что любите, и не забывайте использовать приправы. Если используете куркуму, то важно добавлять немного молотого черного перца, количество — на вкус. Тогда антираковые свойства куркумина, содержащегося в ней, увеличиваются в разы. Это свойство совмещения двух специй обнаружил при проведении лабораторных исследований ученый, врач Ришар Беливо в бытность заведующим кафедры предотвращения и лечения рака Университета Квебека в Монреале, руководителем Лаборатории молекулярной медицины в отделении гематоонкологии онкоцентра Шарля Бруно в госпитале Святой Жюстины.

Тушыце ўсё, што любіце, і не забывайце ў разумных межах выкарыстоўваць прыправы. Калі спажываеце куркуму, то важна дадаваць да яе трохі молатага чорнага перцу, колькасць — на смак. Тады антыракавыя ўласцівасці куркуміна, які змяшчаецца ў ёй, павялічваюцца ў разы. Гэтую ўласцівасць сумяшчэння дзвюх спецый выявіў пры правядзенні лабараторных даследаванняў вучоны, лекар Рышар Беліва ў бытнасць загадчыкам кафедры прадухілення і лячэння рака Універсітэта Квебека ў Манрэалі, кіраўніком Лабараторыі малекулярнай медыцыны ў аддзяленні гематаанкалогіі анкацэнтра Шарля Бруна.

А цяпер паспрабуйце прыгатаваць курыцу, тушаную з брокалі, якую любіць рыхтаваць Вольга Суравец:

Чытаць/Скачаць рэцэпт на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Інгрэдыенты:

— 700 г курынай грудкі
— 500 г брокалі
— соль – на смак
— спецыі для курыцы – на смак
— сушаны кроп – на смак
— куркума – на смак
— 2-3 ст.л аліўкавага алею

Спосаб прыгатавання:

  • Разбіраем грудку ад костак, наразаем на невялікія кавалачкі. Пасыпаем спецыямі для курыцы, кропам, соллю, куркумой, змешваем і пакідаем марынавацца.
  • У брокалі зразаем буйныя суквецці, пры жаданні разломліваем на драбнейшыя, дадаём да курыцы, усё перамешваем.
  • На дно гаршчэчка наліваем 1 ст. лыжку алею і накладваем курыцу з брокалі. Закрываем вечкам і запякаем у духоўцы 35-40 хвілін пры тэмпературы 180-200 градусаў.
  • Страву падаем гарачай, пры жаданні пасыпаем зелянінай.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.