Кабачковы торцік ад Галіны Стыгар

Текст на русском языке ЗДЕСЬ.

Сённяшняй моладзі складана ўявіць, як іх маці і бабулі абыходзіліся без інтэрнэту. Няўжо ўсе рэцэпты, якімі абменьваліся, перапісвалі адно ў аднаго ўручную?

Так, менавіта. Уручную. Тады ў крамах прапанавалі розныя кулінарныя нататнікі для запісу. У прыгожай вокладцы, з лінейкамі лічыўся вельмі нядрэнным падарункам. Шмат хто выпісваў жаночы часопіс «Работніца і сялянка», каб выразаць і ўклейваць чарговую падборку рэцэптаў у свой нататнік. Так ён распухаў і цешыў гаспадыню сваёй разнастайнасцю і таўшчынёй. Усе рэцэпты рыхтаваліся ўжывую і былі дарагія, мелі гісторыю. Нататнікі перадаваліся далей наступнаму пакаленню.

Менавіта такі нататнік дастаўся ад бабулі Галі Стыгар. Як толькі ва ўнучкі з’явілася цікавасць да ўдумлівай падрыхтоўкі хатніх страў, бабуліны рэцэпты сталі незаменныя. І з таго часу пачастункі з нататніка ўваходзяць у абавязковы рацыён.

Кабачковы торцік — адна з самых любімых галіных страў у сезон кабачкоў. Толькі ў адрозненне ад бабулі яна выкарыстоўвае замест маянэза грэчаскі ёгурт без дабавак. І вельмі любіць запякаць бліны невялікімі, каб торцік атрымаўся высокі, а не шырокі. «Я спрабавала рознай вышыні торцікі, — удакладняе Галя, — але чым ён вышэй, тым ён смачней. І не трэба спяшацца з’есці. Няхай добра насыціцца».

Скарыстаемся парадамі гаспадыні рэцэпту і паспрабуем прыгатаваць як мага высокі. Хоць са звыклай шырокай патэльняй гэта будзе няпроста.

Чытаць/Скачаць рэцэпт на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Інгрэдыенты:

— 1 сярэдні кабачок
— 2-3 памідора
— 100-150 г ёгурта (хатняга маянэзу)
— 1 яйка
— 0,5 ч.л солі
— 3-4 ст.л мукі
— 1 зубчык часнаку
— кроп – на смак

Спосаб прыгатавання:

  • Кабачок чысцім ад лупіны і асяродка, здрабняем на дробнай тарцы і адстаўляем.
  • Гатуем соус. Абчышчаны часнок здрабняем на дробнай тарцы. Дадаём ёгурт. Змешваем.
  • Памідор наразаем на тонкія кружочкі. Кроп дробна наразаем.
  • Кабачок адціскаем, сок прыбіраем. Дадаём соль, яйка, муку. Усё старанна змешваем.
  • У разагрэтую патэльню дадаём алей, накладваем цеста і выпякаем блін з двух бакоў. Ідэальны памер бліна — чайны сподак.
  • Кожны блін яшчэ цёплым змазваем соусам з ёгурта, выкладваем зверху памідор, пасыпаем нарэзаным кропам.
  • Пакідаем торцік на стале насычацца на 1,5-2 гадзіны.
  • Захоўваем у халадзільніку. Перад ужываннем не разаграваем.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.