Як сон уплывае на харчаванне, фізічную актыўнасць і рызыку развіцця раку?

З’яўляецца ўсё больш фактычных дадзеных, якія кажуць пра наяўнасць істотнай сувязі паміж сном, дыетай, фізічнай бяздзейнасцю і рызыкай раку.

Сапсаванне сну звязваюць з павышэннем рызыкі раку*, а дэпрывацыя сну (менш за 7 гадзін за ноч) — з павышэннем рызыкі атлушчэння, пераяданнем і узаемазвязаным метабалічным сіндромам**, які выступае як чыннік рызыкі ў адносінах да некаторых відаў раку.

Наадварот, здаровы сон асацыюецца з паляпшэннем падтрымання вагі пасля пахуднення***.

На якасць сну ўплывае маларухомы лад жыцця цягам працяглага часу: сон робіцца кепскі і непрацяглы****. Недахоп сну можа таксама спрыяць павышэнню узроўня стрэсавых гармонаў і запаленню — вядомым механізмам, якія павышаюць рызыку раку.

* Palamaner Subash Shantha G, Kumar AA, Cheskin LJ, Pancholy SB. Association between sleep-disordered breathing, obstructive sleep apnea, and cancer incidence: a systematic review and meta-analysis. Sleep Med. 2015; 16: 1289-1294.

** McHill AW, Wright KP Jr. Role of sleep and circadian disruption on energy expenditure and in metabolic predisposition to human obesity and metabolic disease. Obes Rev. 2017; 18 (suppl 1) :15-24.

*** Thomson CA, Morrow KL, Flatt SW, et al. Relationship between sleep quality and quantity and weight loss in women participating in a weight-loss intervention trial. Obesity (Silver Spring). 2012; 20: 1419-1425.

**** Creasy SA, Crane TE, Garcia DO, et al. Higher amounts of sedentary time are associated with short sleep duration and poor sleep quality in postmenopausal women. Sleep. 2019; 42: zsz093.

Азнаёміцца з брашурай па прафілактыцы раку можна ТУТ.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.