Індычка з грыбамі ў шампанскім

у адаптацыі шэф-кухара Алены Мікульчык.
Рэцэпт нацыянальнай кухні.

Індычка з грыбамі з соусам Бешамель. Фота Вольгі АКУЛІЧ
Інгрэдыенты:

— 1 кг філе індычкі
— 400 г шампіньёнаў
— 50 г труфельнай пасты
— 100 г сметанковага масла 82.5%
— 100-150 мл шампанскага
— 20 -30 г пшанічнай мукі
— чорны молаты перац – на смак
— соль – на смак
— соус Бешамель

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Рыхтуем топленае масла. Для гэтага сметанковае масла наразаем кавалачкамі, выкладваем у сатэйнік з тоўстым дном і на невялікім агні разаграваем. Падчас вытоплівання абавязкова прыбіраем белую пену датуль, пакуль вадкасць не стане празрыстай, без дамешак.
  • Шампіньёны мыем і наразаем. Калі грыбы маленькія, то разразаем іх на дзве часткі, калі буйныя, то на чатыры.
  • Філе індычкі наразаем на некалькі буйных частак. Перчым, солім, абвальваем у муцэ і абсмажваем на топленым масле да залацістай скарыначкі з усіх бакоў. Затым уліваем шампанскае ў патэльню, накрываем вечкам і тушым 7-10 хвілін. За гэты час індычка цалкам прыгатуецца і будзе мяккай усярэдзіне.
  • Дастаем індычку з патэльні, а ў топленае масла з шампанскім дадаём падрыхтаваныя грыбы і труфельную пасту. Солім, перчым, праграваем 7-10 хвілін.
  • Даем індычцы крыху астыць і наразаем парцыённымі кавалкамі.
  • Падаем на стол з соусам Бешамель, дэкаруем грыбамі і чаборам. Можна дадаткова паліць падліўкай, якая засталася на патэльні.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.