у адаптацыі шэф-кухара Алены Мікульчык.
Рэцэпт нацыянальнай кухні.
Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.
Спосаб прыгатавання:
- З цытрыны выціскаем сок, а лупіну наразаем на буйныя кавалкі.
- Грушы чысцім ад лупіны, выкладваем шчыльна ў адзін шэраг на дно рондаля і заліваем вадой так, каб яна пакрывала цалкам фрукты. Варым да паўгатоўнасці 10 хв.
- Затым дадаём цукар, скарынкі ад цытрыны і уліваем 100 мл віна. Варым яшчэ 10 хв пасля закіпання.
- Грушы дастаем, адвар працэджваем і вызначаем ягоны аб’ём.
- Жэлацін разводзім у невялікай колькасці вады, даем набрыняць 10 хв і пасля падаграваем да поўнага распушчэння. Колькасць жэлаціну бярэм з разліку 10 г на 400-450 мл сукупнага аб’ёму адвару і вады. Пераліваем у грушавы адвар, дадаём жаўткі і награваем да 80 градусаў на маленькім агні, увесь час памешваючы.
- Астуджваем, уліваем цытрынавы сок і віно, якое засталося.
- Грушы выкладваем у форму, заліваем гатовым сіропам і адпраўляем у халадзільнік для поўнага застывання.
- Падаем з узбітымі вяршкамі, упрыгожваем мятай.
Смачна есці!