Навукоўцы актыўна даследуюць пытанне, зніжае ці павышае кава рызыку розных відаў раку. Вынікі кажуць, што, магчыма, кава зніжае рызыку раку печані і эндаметрыя. Аднак тут можа накладацца факт курэння, чый уплыў можа збіваць вынікі*.
Ёсць пэўны аб’ём фактычных звестак, які пацвярджае, што ў мужчынаў і жанчынаў кава зніжае рызыку раку поласці рту, глоткі, дыхніцы, а таксама базальнаклетачнага раку скуры, а ў жанчын, імаверна, — злаякаснай меланомы*,**.
Ужыванне надта гарачых напояў (вышэй за 65°C ці 149°F), кавы ці гарбаты, напрыклад, можа павышаць рызыку раку стрававода. Нядаўні метааналіз*** пацвердзіў гэты вынік. Ужыванне кавы і іншых напояў пры сярэдніх тэмпературах (то бок, не вельмі гарачымі) можа быць карысным.
Не зусім зразумелыя патэнцыйныя механізмы, пры дапамозе якіх кава можа станоўча ўплываць на рызыку развіцця некаторых відаў раку. |
У абсмажанай каве ёсць сотні біялагічна актыўных злучэнняў, у тым ліку кафеін, флаваноіды, лігнаны і іншыя поліфенолы. Было даказана, што гэтыя і іншыя рэчывы (якія ёсць у каве) павышаюць расход энэргіі, сцішваюць пашкоджанне клетак, рэгулююць гены, удзельнічаюць у рамонце ДНК, маюць супроцьзапаленчыя ўласцівасці і/або тармозяць метастазаванне*,**.
Кава таксама ўплывае на час праходжання змесціва праз кішэчнік і метабалізм канцэрагенаў у пячонцы, таму гэтыя чыннікі могуць спрыяць зніжэнню рызыкі некаторых відаў раку страўнікава-кішачнага тракта.
Азнаёміцца з брашурай па прафілактыцы раку можна ТУТ.