Салата з чырвоных буракоў, брынзы і рукалы

Можа быць карысна пры наяўнасці такіх пабочных эфектаў лячэння як  страта апетыту; змяненне нюху і смаку; завала (запор); стомленасць.

Інгрэдыенты:

– 2 невялікія вараныя чырвоныя буракі
– вялікі пучок (40-50 г) рукалы
– 40 г брынзы (ці іншага мяккага сыру)
– 1 невялікі зубок часнаку
– 2 ч.л аліўкавага алею
– не больш за 1 ст.л насення сланечніка (і гарбуза — па жаданні)
– 0,5 ст.л смятаны

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Бурак адварваем, астуджаем, чысцім ад лупіны, як і часнок. Рукалу папярэдне мыем і сушым. Насенне сланечніка злёгку абсмажваем.
  • Бурак наразаем тонкімі слайсамі. Выкладваем па колу па краі талеркі, сярэдзіну пакідаем незанятай.
  • Рукалу кладзем горкай у сярэдзіну талеркі.
  • Рыхтуем сырную пасту. Для гэтага брынзу разамнем відэльцам, здрабнім на дробнай тарцы часнок, дадамо смятану. Старанна перамяшаем.
  • Выкладваем пасту зверху на рукалу.
  • Пасыпаем салату насеннем сланечніка.
  • Спырскваем бурак аліўкавым алеем.

Смачна есці!

Рэцэпт Наталлі Сыравегінай з Книги вкусных и полезных рецептов для онкопациентов и их близких, 2019.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.