Курыца з яблыкамі і чорнай сліўкай

у адаптацыі шэф-кухара Алены Мікульчык.
Рэцэпт нацыянальнай кухні.

Курыца з яблыкамі і чорнай сліўкай
у ядомым посуде
Фота Вольгі АКУЛІЧ
Інгрэдыенты:

— 300 г курынага філе
— 150 г яблыкаў ачышчаных
— 120 г чорнай сліўкі
— 150 г смятаны
— 70 г вяршкоў 20%
— 2 ст. л алею
— 2 ст. л сметанковага масла
— 1 ст. л пшанічнай мукі
— соль – на смак
— чорны молаты перац – на смак

Чытаць/Скачаць на беларускай і рускай мовах можна ТУТ.

Спосаб прыгатавання:

  • Філе курыцы наразаем уздоўж валокнаў на невялікія палоскі, солім, перчым, абвальваем у муцэ і абсмажваем на сумесі алею і сметанковага масла ў сатэйніку да лёгкай залацістай скарыначкі, не накрываючы вечкам.
  • Чорную сліўку замочваем у гарачай вадзе на 10 хвілін, старанна прамываем і наразаем на кавалачкі (на дзве часткі, калі сліўка невялікага памеру, або на тры, калі буйны).
  • Яблык чысцім ад лупіны, выдаляем асяродак, разразаем на 8 роўных частак, пасля чаго здрабняем на невялікія кавалачкі.
  • У сатэйнік да падсмажанай курыцы дадаём накрышаныя фрукты, заліваем сумессю смятаны і вяршкоў, дадаткова солім і перчым, добра змешваем і тушым пад зачыненым вечкам на маленькім агні 25-30 хвілін.

Смачна есці!

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.