Калі звяртацца да лекара?
Ці ведаеце вы, што рак галавы і шыі адносіцца да пухлін візуальнай лакалізацыі? Г.зн. чалавек бачыць, адчувае, што яму, напрыклад, цяжка глытаць ці з’явілася прыпухласць на твары, але да лекара ён чамусьці не ідзе. Уключаецца звыклая чалавечая бестурботнасць «Сама разыдзецца». У выніку больш за 60% пацыентаў звяртаюцца да лекара на позняй стадыі захворвання, калі медыцына можа запаволіць развіццё хваробы, але не вылечыць.
Менавіта таму, каб прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да гэтай праблемы Міжнародная федэрацыя анкалагічных таварыстваў спецыялістаў па пухлінах галавы і шыі (IFНNOS) у 2014 годзе на V Сусветным кангрэсе ў Нью-Йорку прапанавала аб’явіць 27 ліпеня днём барацьбы супраць раку галавы і шыі. 55 прафесійных суполак з 51 краіны свету падтрымалі ініцыятыву калег IFНNOS, у тым ліку і Рэспубліка Беларусь.
Беларусь уваходзіць у групу краін з высокай рызыкай развіцця раку галавы і шыі. Згодна з аналізам статыстычных даных канцэр-рэгістра Рэспублікі Беларусь за 2010-2019 гг. прырост пухлін ротавай паражніны і глоткі вельмі заўважны і склаў 45,2%!
Сімптомы, якія павінны насцярожыць, калі захоўваюцца больш за 3 тыдні:
— адчуванне кома ў горле,
— боль і цяжкасць пры глытанні,
— балючасць языка,
— змена голасу,
— зацвярдзенне (гуз, бугарок, пухліна),
— раны (язвы), якія не гояцца,
— бесперапынны кашаль.
Не чакайце, што само разыдзецца.
Ідзіце да лекара!
Беражыце сябе! Будзьце анканасцярожанымі!