20 верасня – Сусветны дзень гінекалагічнай анкалогіі

У 2023 годзе Сусветны дзень гінекалагічнай анкалогіі* праходзіць пад дэвізам “Ідзіце на тэсціраванне. Ідзіце для прафілактыкі. Ідзіце для правільнага лячэння”.

Уважлівае стаўленне да свайго здароўя ў спалучэнні са здаровым ладам жыцця з’яўляецца ключавой стратэгіяй прафілактыкі гінекалагічнага раку.

Планавыя працэдуры скрынінга і тэсціравання могуць даць карысную інфармацыю аб рызыцы развіцця раку. Гэта можа навучыць нас крокам, якія мы можам зрабіць, каб паменшыць гэтую рызыку. У некаторых выпадках вынікі тэстаў таксама могуць дапамагчы нашым лекарам выбраць лепшае лячэнне для канкрэтнага тыпу раку.

Чаму скрынінгі важныя?

Задача скрынінга — як мага хутчэй выявіць вірус або перадінвазіўныя раннія парушэнні, каб не было неабходнасці ва ўмяшанні. Ці, калі ўмяшанне неабходна, звесці лячэнне да мінімуму.

Пап-тэсты (мазок Папаніколау) і тэст на ВПЧ — гэта спецыяльныя тэсты, якія выкарыстоўваюцца гінеколагамі падчас скрынінга рака шыйкі маткі і якія вы можаце зрабіць і па ўласнай ініцыятыве. Гэта не тэсты на рак. Гэта тэсты, якія дапамагаюць прадухіліць рак.

Беражыце сябе і не марудзьце з развагамі, патрэбна ці не. Патрэбна.

* World GO Day  – праект Еўрапейскага таварыства гінекалагічнай анкалагіі (ESGO) і Еўрапейскай сеткі груп па абароне інтарэсаў пацыентак (ENGAGe), накіраваны на павышэнне дасведчанасці аб анкагінекалагічных захворванняў.

Была ли эта статья полезна?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.